Варшава: Беларусь у Першай сусветнай вайне



У Варшаве прайшла выстава прысвечаная Беларусі ў Першай сусветнай вайне. Яна завяршылася круглым дыскусійным сталом, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі ролю гэтай вайны для Беларусі.

SAM_0874

Адной з галоўных тэмаў дыскусіі стала праблема бежанства, якая ў значнай ступені змяніла дэмаграфічны, этнічны і тэрытарыяльны склад Беларусі.

Кажа прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Антон Мірановіч:

– Калі з Сакольшчыны і Беласточчыны шмат беларусаў выехала ў глыбіню Расеі, дык на іх месца прыйшлі палякі і рыма-каталіцкія ксяндзы, якія выхавалі тых рыма-каталікоў у польскім духу. Пасля Першай сусветнай вайны ў перапісах яны часта дэкларавалі, што не з’яўляюцца беларусамі, як было перад вайной, а што яны ўжо палякі. Хаця па дэмаграфіі і этнічна яны былі карэннымі беларусамі, бо яны былі перасяленцамі з-пад Наваградка.

Выстава і сустрэча былі арганізаваныя пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, Міністэрства культуры і Музея народнай гісторыі  Рэспублікі Беларусь.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара