Варшава рыхтуецца да акцыі падтрымкі Украіны і памяці загінуўшых у вайне беларусаў
У Варшаве ў нядзелю 26-га лютага пройдзе мерапрыемства беларуска-украінскай салідарнасці.
Падрабязней пра акцыю распавёў суарганізатар, прадстаўнік „РУХу” з пазыўным „Ваўкалак„:
– „Дзве нацыі – адзіны вораг!” – гэта агульная назва мерапрыемства, якая сімвалізуе нашае адзінства – беларускага і ўкраінскага народа, нашай незалежнасці і барацьбы ворагам, які з’яўляецца для нас адзіным. Гэта мерапрыемства будзе прымеркавана да гадавіны расейскай агрэсіі, расейскага ўварвання ва Украіну. Мерапрыемства будзе ўключаць у сябе тры асноўныя часткі. Акцыя ўшанавання забітых ваяроў ва Украіне, потым мы пройдзем маршам у кропку, дзе адбудзецца выступ дзеячаў і палітыкаў.
Сярод выступоўцаў на нядзельным мітынгу ў Варшаве заяўлены Зянон Пазьняк, Павал Латушка, Валер Сахашчык, Аліна Коўшык, прадстаўнікі арганізацый РУХ, Паспалітае рушэнне і Вольная Беларусь. Пачатак а 14-й, ля помніка Тадэвушу Касцюшку.
Беларускае Радыё Рацыя