Варшавяне частуюцца беларускімі прысмакамі



У польскай сталіцы праходзіць Варшаўскі міжнародны фестываль, у якім бяруць удзел іншаземцы. Сярод шапікаў, дзе прэзентуюць нацыянальныя культуры, ёсць адзін з бел-чырвона-белым сцягам. Яго арганізаваў Беларускі Дом у Варшаве. Наведнікі маюць магчымасць скаштаваць народныя стравы. Гаворыць экспертка ў славянскай кухні, гісторык і аўтарка кулінарных кнігаў, тэле- і радыёвядоўца Алена Мікульчык:

Ёсць і салодкае. З салодкага – гэта гістарычныя стравы, цукеркі па рэцэпце канца XIX стагоддзя, такія шляхецкія, якія гатавалі ў багатых дамах. Другая салодкая страва – гэта пячэнне, якое называецца габлюшкі. Рэцэпт я ўзяла з кнігі «Літоўская кухарка», якая ўпершыню пабачыла свет у 1854 годзе. З несалодкага ў нас ёсць кіпкі – гэта беларускія бутэрброды з розным даданнем. Таксама ў нас ёсць селядзец з яблыкам і хатні сыр.

Апроч страваў, у беларускім шапіку можна знайсці гістарычную літаратуру, кніжкі для дзетак, а таксама ўпрыгожванні ручной работы. Фестываль патрывае да канца нядзелі, 2 чэрвеня.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара