Васіль Сегень: Веданне роднага дыялекта – узбагачае
Сёння адзначаецца сусветны Дзень роднай мовы. На Беласточчыне беларускую як родную мову, паводле апошняга перапісу ў 2011 годзе, назвала каля 40 тысяч жыхароў. Аднак, паводле мовазнаўцы з універсітэта ў Беластоку Васіля Сегеня, апрача літаратурнай мовы ў штодзённым жыцці беларусы Беласточчыны карыстаюцца сваімі дыялектамі.
– Шмат людзей ведае і літаратурную мову. І для тых, хто ведае літаратурную мову, веданне дадаткова дыялекта, адкуль ён родам, яго ўзбагачае. Таму што, хоць гэта дыялект адной і той жа мовы, але вядома, што ў дыялекце зараз захоўваюцца такія з’явы, якіх ужо ў літаратурнай мове няма.
На падляшскім дыялекце беларускай мовы на Беласточчыне з пачатку 90-х гадоў друкуецца часопіс «Бельскі Госцінэць». Таксама ад нядаўна з’явіўся новы блог «Па просту», дзе выкарыстоўваюцца сакольскія гаворкі.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя