Вася Абломаў: Шчыра спадзяюся, што глупства расейцаў мае межы
Лідар гурта „Машына часу” Андрэй Макарэвіч абвінаваціў шэраг расейскіх СМІ ў распаўсюдзе непраўдзівых звестак пра яго паездку ва Украіну.
Пры гэтым ён далёка не адзіны дзеяч расейскай культуры, які апынуўся ў няміласці з-за сваіх палітычных поглядаў.
У спіс так званых „нацыянал-здраднікаў” трапіў і расейскі музыка Васіль Ганчароў, больш вядомы як Вася Абломаў.
Вася Абломаў прыйшоў на BBC і ў размове з вядучым Севай Наўгародцавым распавёў пра сваё бачанне грамадскага пратэсту ў Расеі, пра ўзаемаадносіны з расейскай уладай, пра тое, чаму, на яго думку, „сімвалам Расеі можа стаць не георгіеўская стужка, а ізаляцыйная”.
[youtube id=”E2_ciRaz-io”]
