Ватыкан беатыфікаваў польскую сям’ю з дзевяці чалавек
15 гадоў таму
Ватыкан беатыфікаваў польскую сям’ю з дзевяці чалавек — сямейную пару і іх маленькіх дзяцей, — якія былі расстраляныя нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны за тое, што яны давалі прытулак габрэям і такім чынам спрабавалі ўратаваць іх ад Халакосту, піша Associated Press.
Падчас урачыстай Імшы папскі пасланнік кардынал Марчэла Сэмэрара зачытаў лацінскую формулу беатыфікацыі сям’і Ульма, падпісаную ў мінулым месяцы Папам Францішкам. Гэта першы выпадак беатыфікацыі цэлай сям’і.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з лідарам кіроўнай партыі Яраславам Качынскім і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім прысутнічалі на адзначэнні падзеі ў вёсцы Маркава на паўднёвым усходзе Польшчы.