Важак баевікоў пагражае „павярнуць зброю” на Луганск
Лідар „казацкага палка” баевікоў у Першамайску Яўген Ішчанка пагражае лідару „ЛНР” Ігару Платніцкаму „павярнуць зброю на Луганск”.
Пра гэта ён заявіў на камеры ў Першамайску, з-за складанай гуманітарнай сітуацыі ў горадзе, перадае „Украінская праўда”.
Ён распавёў, што патэлефанаваў Платніцкаму, „калі на плошчы горада Першамайска мяне абступілі жанчыны, ледзь не разарвалі мяне на кавалкі”.
„Сказалі, тэлефануй пры нас кіраўніку рэспублікі, і хай ён пры нас дасць адказ на пытанне: дзе абяцаная пенсія? Дзе абяцаны заробак? Дзе абяцаная гуманітарная дапамога? Хай будзе сорамна гэтым кіраўнікам”, – распавёў Ішчанка.
Ён выказаў здагадку, што лідары баевікоў з Луганска не даюць гораду ніякай дапамогі, з-за канфлікту з „казачымі атрадамі” Казіцына.
„Але менавіта мы сталі тут (у Першамайску – рэд.) і паміраем тут на перадавой, каб яны ў Луганску адчувалі сябе добра і жылі прыгожа… Яны там спяць у цяпле, але няхай хаця б памятаюць пра людзей, калі нас, жаўнераў, лічаць быдлам”, – абурыўся Ішчанка.
„Мы можам павярнуць зброю ў іншы бок, мы можам гэта зрабіць! І потым будзе вельмі горача ўсім тым, хто ўжо нагрэў свае дупы”, – прыгразіў ён.
Ішчанка заявіў, што луганская вярхушка баевікоў не пускае ў іншыя гарады „расейскай гуманітаркі”.
„Кажуць на ўвесь свет: за ўвесь час, за 5 месяцаў, толькі 10 тысяч пакетаў перадалі ў Першамайск з усяго расейскага гуманітарнага канвою. Ніхто ні аднаго пакета не даў”, – абурыўся Ішчанка.
[youtube id=”oAPXy9Ep0vk”]