Вечар беларускага кароткаметражнага кіно ў Dużym Pokoju
Пачатак: 16.10 (18:30)
Pracownia Duży Pokój (Варшава, ul. Warecka 4/6)
Пачынаючы са жніўня ўдзельнікі нашага конкурсу кароткаметражных фільмаў працавалі з ментарамі Стасам Турко і Максімам Шведам над стварэннем уласных фільмаў. Фіналам гэтага праекта стане паўтарагадзінны паказ фільмаў на пляцоўцы Pracowniа Duży Pokój, якая падтрымала наш праект.

Дата: 16 кастрычніка.
Час: 18.30.
Месца: Pracownia Duży Pokój, ul. Warecka 4/6 ( wejście od ul Kubusia Puchatka), Варшава.
Уваход вольны.
Мы пакажам найлепшыя фільмы ўдзельнікаў конкурсу разам з фільмамі ментараў.
Паразмаўляем пра беларускую кінематаграфію ва ўтульнаў атмасферы і пачастуемся гарбатай.
Арганізатары конкурсу кароткаметражных фільмаў.
