Вечарына калядак у бельскай школе



У пачатковай школе №3 імя Яраслава Кастыцэвіча з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім прайшоў канцэрт калядак. Праваслаўныя і каталіцкія калядкі прэзентавалі школьныя калектывы: “Жэўжыкі”, “Капрыз” і “Ручнічок”.

“Мы, як настаўнікі, таксама падрыхтавалі некалькі калядак ды паказалі свае музычныя здольнасці”, – кажа настаўніца беларускай мовы Марта Ігнатовіч:

– Калі мы сабраліся на такой сустрэчы перад святам, перад Калядамі, пачалі спяваць калядкі. У мяне з’явілася думка, чаму б не паказаць дзеткам, як мы гэта робім. Дзеткі прыйшлі, пабачылі, як іх настаўнікі выступаюць на сцэне. Я думаю, што мы далі вельмі добры прыклад дзеткам. Калі дарослая асоба паказвае штосьці добрае, то дзеткі бяруць прыклад.

Ідэйным натхняльнікам вечарыны быў праваслаўны святар айцец Адам Дзенісюк.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя