Вечарына салідарнасці з Паўлам Севярынцам



Аднапартыйцы сустаршыні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітвязня Паўла Севярынца зладзілі ў Цэнтры беларускай салідарнасці Варшавы вечарыну з нагоды яго 45-годдзя.

Людзі ўспаміналі супольную дзейнасць з Паўлам, кажа ўдзельніца вечарыны Наталля Басалыга-Гарачка:

Абарона Курапатаў – гэта была вайна з так званым «русскиммиром». Там былі і фээзбэшнікі, і правакатары, і незнаёмыя масоўшчыкі. Павел Севярынец па нашай просьбе ўзяў на сябе цяжкую місію – кіраўніцтвам створанага камітэта нашага супраціву, і яго першага схапілі.

Маці Паўла Таццяна Севярынец пад час анлайн-сувязі падзякавала ўдзельнікаў і за пікет, і за вечарыну:

Тое, што робіце вельмі важна для нас, для тых, хто не можа адкрыта выходзіць і заяўляць свае патрабаванні да існуючай нелегетымнай улады. Павел напісаў шмат кніг, і кожную з іх можна разглядаць як падручнік па выхаванню самаго сябе, як пераадольваць зло…

На вечарыне прагучаў любімы гімн Паўла “Магутны Божа”. Было шмат успамінаў, шмат пажаданняў выказана сям’і Паўла онлайн. А галоўнае была цёплая, утульная дамашняя атмасфера, якую рабіла яшчэ больш лагоднай беларуская гаворка ўсіх удзельнікаў.

Поўнасцю гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя