Вечарына ў гонар Сержука Сокалава-Воюша ў Вільні



У суботу, 6 траўня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры — вечарына творчасці барда Сержука Сокалава-Воюша «Беларусь мая».

Дата: 6 траўня. Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus, 20, Вільня.

Вы дакладна чулі ягоны паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай» у цудоўным беларускім перакладзе ці нізку «Песні касінераў».

Песні Сержука пад гітару выканае музыка-аматар, студэнт ЕГУ Георгі Брыцько. А сам Сяржук будзе на анлайн-сувязі з ЗША.

Адмысловая анлайн-госця — спявачка Таццяна Грыневіч.

Уваход вольны, дужа вітаюцца данаты!