Вечарына-ўспамін пра Міколу Гайдука ў Гайнаўцы



Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на чарговую і апошнюю сёлета сустрэчу з цыкла “Кірыліцай пісанае”. Пра асобу і творчасць Міколы Гайдука распавядуць Лена Глагоўская і Гражына Міхей-Харытанюк.

“Спадар Гайдук упісаўся вялікімі залатымі літарамі на старонкі беларускай культуры,” – кажа арганізатар сустрэчы Анджэліна Масальская:

Апошнім часам выйшла кніжка “Мікола Гайдук. Асоба і справа”. Гэта былі артыкулы з канферэнцыі, якая 2 гады таму адбывалася ў Бельску Падляшскім. Нашаму музею быў пераказаны архіў Міколы Гайдука. Тут яго рукапісы, здымкі. Думаю, гэта стане таксама часткай нашай сустрэчы.

Пачатак сустрэчы ў 17 гадзін у Беларускім музеі ў Гайнаўцы. Уваход бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sppsobor.by