Велікодны кірмаш у Беластоку



Пісанкі, каляровыя пальмы і ўсё што, некалі было неабходнае каб традыцыйна правесці Вялікдзень, – у Беластоку народныя майстры прэзентавалі свае вырабы на 25-м юбілейным Велікодным кірмашы народнага мастацтва.

На кірмашы таксама можна было можна купіць прадукты харчавання, зробленыя традыцыйнымі метадамі. Як і штогод ужо 25 гадоў на рынку Касцюшкі свае кошыкі прадае Віктар Абрамовіч з Калёніі Астроўкі ля Заблудава.

— Я заўсёды езджу па Велікодных кірмашах. Былі і большыя, рэчы, рабіліся корабы для сена і для мукі, але цяпер пластык усё выгнаў. Ну а міскі ня міскі — усё гэта я раблю.

Кірмаш ладзіцца з 1991 года — заўсёды ў нядзелю напярэдадні Вербніцы. Мэта імпрэзы – папулярызацыя сярод жыхароў Падляшша багатых традыцыі народнага мастацтва звязанага з перыядам Вялікадня. Гэта між іншым пісанкі з ваколіц Ліпска ці Сямятыч упрыгожаныя воскам, велікодныя пальмы з Вільні ці вербалозавыя кошыкі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара