Ве­лі­код­ныя дні — веч­насць для нас усіх! (2)



Пе­рад­ве­лі­код­ны ты­дзень пры­нёс у ма­ёй сям’і яш­чэ ад­но па­ха­ван­не. Па­мёр дзядзь­ка Ва­ло­дзя, апош­ні баць­каў брат. Бы­ло яму 86 га­доў. У жы­вых за­ста­ла­ся яш­чэ толь­кі цё­та Ні­на з іх­няй ся­мей­кі з дзе­ся­ці асоб. Пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма, зда­ец­ца, ба­чу іх усіх: дзед Мі­ка­лай і ба­ба Оль­ка і іх­нія дзе­ці — мой та­та Іван і яго бра­ты Ва­ло­дзя, Пе­ця, Ко­ля, Вік­тар і сё­стры Ні­на і На­дзея. Бы­ла яш­чэ ад­на сяст­рыч­ка Оля, але яна па­мер­ла ў ма­лен­стве. На пры­хад­скіх вэр­стоц­кіх мо­гіл­ках спа­чы­ва­юць яна і мой баць­ка, по­бач на­шай ма­мы і сва­іх баць­коў. Лёс і пуш­чан­ская бед­насць пры­му­сі­лі па­е­хаць за пра­цай і хле­бам перш-на­перш ма­іх ся­мей­ні­каў на Сі­ле­зію, дзе па­чы­на­лі сваё да­рос­лае жыц­цё. Шах­ты пат­ра­ба­ва­лі ма­ла­дых рук з Бе­ла­сточ­чы­ны, але пра­ца пад зям­лёю бы­ла не па ду­шы тым пуш­чан­скім, вет­рам пад­шы­тым сва­бо­да­лю­бам. У Глі­ві­цах па­ха­ва­ны дзядзь­ка Пе­ця, што пра­ца­ваў на чы­гун­цы і быў вя­лі­кім ама­та­рам рэй­ка­вых па­да­рож­жаў. Яго­ная жон­ка Са­фія з’я­ві­ла­ся там з не менш бед­на­га рэ­гі­ё­на Поль­ш­чы — Кя­леч­чы­ны. У Кну­ро­ве ў іх на­ра­дзі­лі­ся ча­ты­ры дач­кі, а нас бы­ло ча­ты­рох бра­тоў. За­тым ні­чо­га дзіў­на­га, што гэ­та бы­ло заў­сё­ды тэ­май для жар­таў у час ся­мей­ных за­стол­ляў.

Доў­гія га­ды ў Глі­ві­цах жы­ла цёт­ка Ні­на са сва­ім му­жам Іва­нам ро­дам з Мо­ра, бліз­кім сва­я­ком Вік­та­ра Шве­да. На пен­сіі на­бы­лі ква­тэ­ру ў Бе­ла­сто­ку пры цар­к­ве Свя­то­га Ду­ха, каб быць блі­жэй Бо­га і сва­іх лю­дзей. Цёт­ка На­дзя, якая пер­шая ў на­шай сям’і за­кон­чы­ла бе­ла­ру­скі лі­цэй у Гай­наў­цы і вый­ш­ла за­муж у Аст­ра­лэн­ку, дзе і па­ха­ва­ная по­бач му­жа Ме­чыс­ла­ва. У Аст­ра­лэн­цы па­ха­ва­ны і най­ма­лод­шы ся­мей­нік дзядзь­ка Вік­тар, які па­мёр тра­гіч­ным чы­нам. Зга­да­ны толь­кі, што ады­шоў­шы дзядзь­ка Ва­ло­дзя са сва­ёй жон­кай Зі­най з Мі­лей­чыч па­зна­ёмі­лі­ся ў Сі­ле­зіі, але хут­ка вы­ра­шы­лі вяр­нуц­ца ў Гай­наў­ку, а за­тым пе­ра­е­ха­лі ў Бе­ла­сток, дзе і скла­да­юць свае кос­ці. Дзядзь­ка Ко­ля пат­ра­піў най­б­лі­жэй ад род­най ха­ты, бо ў не­па­да­лё­кія Кляш­чэ­лі і там за­кон­чыў сваё зям­ное жыц­цё. Яго­ная жон­ка Ма­рыя вы­во­дзіц­ца са ста­ро­га кляш­чэ­леў­ска­га ро­ду. Не пі­шу тут пра сва­іх два­ю­рад­ных бра­тоў і сяс­цёр з та­та­ва­га бо­ку, бо гэ­та моц­на жы­выя гі­сто­рыі, але мой брат Юр­ка вя­дзе да­клад­на наш ге­не­а­ла­гіч­ны ра­да­вод і на бя­гу­ча па­паў­няе ўсё, што дзе­ец­ца ў ся­мей­ным зям­ным быц­ці.

У па­мі­наль­ны пе­ры­яд ха­чу ўзга­даць і сям’ю з бо­ку ма­ёй ма­мы На­дзеі з до­му Хмель, якая ро­дам з Елян­кі, што так­са­ма ў Ду­біц­кай гмі­не. Сям’я з бо­ку ма­мы так­са­ма бы­ла шмат­дзет­най, адзі­нац­цаць ча­ла­век, але ў ад­роз­нен­ні ад та­та­вай — яны не раз’­е­ха­лі­ся па ўсёй Поль­ш­чы. Мая ба­бу­ля Вар­ва­ра і дзед Май­сей бы­лі людзь­мі моц­на ве­ру­ю­чы­мі і прык­ла­ды хрыс­ці­ян­скіх па­во­дзін бы­лі для іх хле­бам што­дзён­ным. Да­рэ­чы, гэ­тая вё­ска сла­віц­ца на ўсю ва­ко­лі­цу вя­лі­кай коль­кас­цю пра­ва­слаў­ных свя­та­роў, што пай­ш­лі за Бо­жым го­ла­сам. Тут так­са­ма бы­лі і моц­ныя ду­хам пра­тэ­стан­ц­кія пра­па­вед­ні­кі, з якіх най­боль­шую сла­ву прыд­баў Са­хар Елян­скі.

У ма­іх елян­скіх дзя­ду­ляў бы­ло дзя­вя­це­ра дзя­цей: сы­ны Аляк­сандр, Мі­ка­лай, Ва­ся, Іван і доч­кі Ка­ця, Оль­ка, Ган­дзя, Жэ­ня і на­ша ма­ма На­дзя. Жы­ве яш­чэ толь­кі цё­ця Жэ­ня, што вый­ш­ла за­муж у Да­шы. Цё­ця Ка­ця жы­ла ў Мо­скоў­цях, цё­ця Оль­ка ў Ча­хах-Ар­лян­скіх, мая хрыш­чо­ная Жэ­ня ў Гра­баў­цы, ну і зра­зу­ме­ла на­ша ма­ма На­дзея пры­ван­д­ра­ва­ла ў пуш­чан­скі Доў­гі Брод. Тра­гіч­на склаў­ся лёс ма­мі­ных бра­тоў. Ні­во­дзін з іх не па­мёр на­ту­раль­ным чы­нам, ча­ста ў тра­гіч­ных аб­ста­ві­нах. Ма­быць, усё гэ­та па­дзей­ні­ча­ла і на цяж­кую, шмат­га­до­вую хва­ро­бу ма­ёй ма­мы. Ме­на­ві­та ад пе­ра­жы­ван­няў, асаб­лі­ва пас­ля смер­ці най­ма­лод­ша­га бра­та Іва­на, пай­ш­лі яе вя­лі­кія праб­ле­мы са зда­роў­ем. Іван па­ха­ва­ны ў род­най Елян­цы, Ва­ся — у на­шым пры­хад­скім Вэр­сто­ку, Ко­ля — у Гай­наў­цы, Аляк­сандр — у Бе­ла­ве­жы.

І ця­пер мо­жам уя­віць як вы­гля­да­лі свя­точ­ныя гас­ці­ны, ці ся­мей­ныя хрыс­ці­ны, вя­сел­лі, па­хо­ві­ны. Коль­кі лю­дзей бы­ло толь­кі з са­мых най­б­лі­жэй­шых сем’­яў з абод­вух ба­коў з іх­ні­мі дзець­мі! А та­кія су­стрэ­чы, вя­до­ма, не ад­бы­ва­лі­ся без зап­ра­шэн­ня ўсіх два­ю­рад­ных і тра­ю­рад­ных. Ад­ным сло­вам — ха­та поў­ная гас­цей і лю­дзей — у вы­пад­ку на­шай сям’і гэ­та бы­ла ме­на­ві­та тая ра­дасць, якой так мне не ха­пае ўжо ў сён­няш­нім ча­се. Та­му маё дзя­цін­ства і ма­ла­досць, ня­гле­дзя­чы на ма­тэ­ры­яль­ную бед­насць, бы­лі шчас­лі­вы­мі, вя­сё­лы­мі і ся­мей­ны­мі. Пе­рад пра­вад­ной ня­дзе­ляй пе­рад усі­мі ады­шоў­шы­мі, а так­са­ма ты­мі на­шы­мі цёт­ка­мі і дзядзь­ка­мі ка­жу ра­дас­на

— Хры­стос Уваск­рос!

Яў­ген Вапа, „Ніва”, №17, 2023 г.