„Вельмі малыя сны” ў Цэнтры культуры ў Белавежы
Перадпрэм’ерны паказ спектаклю „Вельмі малыя сны” прайшоў у Цэнтры культуры ў Белавежы.
Спектакль на словы Агнешкі Асецкай прадставілі юныя акторы – выхаванцы Дзіцячага дому ў Белавежы. Чатыры гады яны належаць да тэатру „Шторм”, якім апякуецца старшыня Фонду тэатра „Чрэво” Яанна Троц:
– Назву прыдумалі акторы, мы як раз ехалі на фестываль у Латвію і думалі, што трэба нейкую назву ўзяць. Назва „Шторм” вельмі добра пасуе да гэтага.
Спектакль „Вельмі малыя сны” на словы Агнешкі Асецкай у рэжысёрскай версіі Яанны Троц пакажуць на наступным тыдні ў Гайнаўцы, Чаромсе і Драгічыне. Падчас чацвёртага Фестывалю Казак, які ладзіць Фонд „Яны – гэта мы”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
