Каталікі адзначаюць свята “Божага цела”
У Беластоку гарадскія святкаванні пачнуцца а 10-тай гадзіне імшою перад беластоцкай архікатэдрай.
Набажэнства ўзначаліць архіепіскап Эдвард Азароўскі. Пасля імшы адбудзецца ўжо традыцыйнае шэсце вуліцамі “Рынак Касцюшкі” і “Ліповай” да Касцёла святога Роха.
У сувязі з гэтым з 9.30 да 13.30 вуліца “Ліпова” будзе закрытая для руху машын.
Сёння ў Польшчы выходны дзень. Не працуюць гандлёвыя цэнтры і адміністрацыйныя ўстановы.
Фота PAP
