Вернікі прывіталі новага Гайнаўскага епіскапа



Вернікі прайшлі хрэсным ходам, каб прывітаць новага Гайнаўскага епіскапа. Па ініцыятыве гайнаўскага Праваслаўнага брацтва вуліцамі Гайнаўкі прайшоў хрэсны ход.

Вернікі выйшлі з царквы св. Дзмітрыя ў храм Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ды завяршылі паломніцтва ў Саборы св. Тройцы. Там сустрэў іх епіскап Гайнаўскі Павел. “Гэты хрэсны ход для нас гістарычная падзея,” – кажа старшыня Праваслаўнага брацтва ў Гайнаўцы Люцына Рушук:

– Не было яшчэ такога, каб вернікі трох цэркваў разам ішлі хрэсным ходам. Хрэсны ход яднае людзей у малітве, у спакоі. Мы прайшлі вакол нашых прыходаў.

У Саборы св. Тройцы, супольна з Мітрапалітам Варшаўскім і Усёй Польшчы Савай ды новаабранымі епіскапамі Бельскім і Сямятыцкім, епіскап Павел адслужыў сваю першую багаслужбу ў Гайнаўцы, якая свайго епіскапа чакала 7 гадоў. Папярэднім епіскапам Гайнаўскім быў Міран Хадакоўскі, які загінуў у смаленскай авіякатастрофе.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара