Вернісаж Лявона Тарасэвіча ў Супраслі
Святло і колер – гэта галоўныя матывы новай выставы беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча.
Вернісаж сусветна вядомага мастака прайшоў у Супраслі, дзе Тарасэвіч вучыўся ў мастацкім ліцэі. Выстава складаецца з рознакаляровых квадратаў і прамавугольнікаў, якія нагадваюць рэкламныя шыльды. Як тлумачыць творца, людзі бачаць штораз менш прыроды, а больш гарадскіх неонаў.
– Людзі прывыклі, што калі глядзяць на карціны, то бачаць там прыроду. А штодзень людзі не бачаць прыроду, ніхто не бачыць, як усходзіць і заходзіць сонца. Мая задача паказаць новы краявід і адаптаваць гэтую мову да жывапісу.
Выстава Лявона Тарасэвіча працуе ў Супрасльскай акадэміі. 15 верасня адбудзецца фінісаж, падчас якога пакажуць новае выданне пра мастака.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара