„Вертэп” наведаў пушчанскую вёску Палічна
Трэці раз Міжнародны тэатральны фестываль “Вертэп” наведаў пушчанскую вёску Палічна, што ў Кляшчэляўскай гміне. Мясцовыя жыхары ды турысты маглі паглядзець прафесійныя спектаклі ды паслухаць канцэрт.
Сёлета прагучала і беларуская песня ў выкананні калектыву “Васілёчкі” з Бельска-Падляшскага.
“Вельмі цікавае мерапрыемства,” – кажуць жыхары Палічнай:
– Ой добра, ой файна! Я тут трэці раз.
– Кожны з вёскі прыходзіў, бачыў як першы год файна, другі год файна, ну і з кожным годам адзін аднаму перадаюць.
– Я, напрыклад, таксама ніколі не была ў тэатры, упершыню толькі тады, калі “Вертэп” пачаў дзейнічаць.
Сёння, 31 ліпеня, Міжнародны тэатральны фестываль “Вертэп” наведае Дубічы Царкоўныя.
Спектаклі пачнуцца а 14-й гадзіне над вадасховішчам “Бахматы”. Мерапрыемства наведае яшчэ Нарву і Гайнаўку.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара