Веснавыя абрады ў дыскусійным клубе АББЫ



Пра веснавыя абрады і спевы будуць гаварыць падчас чарговага дыскусійнага клубу АББЫ.

22 траўня  а 18 гадзіне ў беластоцкім Склепе з культурай, які функцыянуе пры пачатковай школе нумар 4 у Беластоку пройдзе сустрэча з лідаркай беларускага гурту архаічнага спеву Вікторыяй Міхно.

„Гэта ўжо чарговая сустрэча з беларускім аўтэнтычным фальклорам у межах дыскусійнага клубу”, – адзначыла ў нашым эфіры сябра Аб’яднання бацькоў у карысць дзяцей і моладзі, якая вывучае беларускую мову ў Беластоку Барбара Пякарская.

 – Мы зразумелі, што такія сустрэчы таксама вельмі патрэбныя, не толькі сур’ёзныя тэмы, але і такія тэмы з памежжа, і інфармацыя, і гульні, і песні, і спевы. У нас і думкі, і мары, каб вучыць фальклор беларускі здаўна. І з нас былі розныя спробы заахвоціць гэтай тэмай дарослых – бацькоў, як раз, каб супольна спяваць. І гэта адна са спробаў нашых.

Акрамя таго у суботу і нядзелю Вікторыя Міхно правядзе майстар-класы беларускага архаічнага спеву.

Падрабязная інфармацыя на старонцы Аб’яднання АББА.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя