VI з’езд Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе
У Сенаце, вышэйшай палаце польскага парламенту, адбываецца VI з’езд Федэрацыі польскіх СМІ на Усходзе, – паведамляе Польскае радыё, – у з’езде прымаюць удзел журналісты, якія працуюць у гэтых медыя.
Маршалак Сенату Томаш Гродзкі на адкрыцці канферэнцыі зазначыў, што вышэйшая палата парламенту надалей будзе падтрымліваць дзейнасць палякаў за межамі краіны. Тое, што палякаў аб’ядноўвае, гэта тоеснасць, культура і мова, а ў гэтым кантэксце важную ролю адыгрываюць польскія СМІ за мяжой.
Федэрацыя польскіх СМІ на Усходзе была створана ў 2014 годзе. Яна ўзнікла па ініцыятыве групы чалавек, якія займаліся папулярызацыяй польскасці на Усходзе.
Беларускае Радыё Рацыя
