VII Фестываль казак у Гайнаўцы



Ужо пяты раз на Падляшша  завітае Фестываль казак, які ладзіць гайнаўскі фонд „Яны гэта мы”.

Як кажа старшыня фонду Наталля Герасімюк – сёлетні фестываль будзе мець новы фармат:

Сёлета мы прыдумалі, што гэты фестываль будзе крыху іншы ў іншай формуле. Будзе такая формула, бабуля і дзядуля ўнукам, унукі бабулям і дзядулям. Дзеці рыхтуюць спектаклі, якія пакажуць дарослым, а таксама дарослыя рыхтуюць. І розныя атракцыі ды формы актыўнасці, казкавыя формы актыўнасці для ўнукаў, не толькі сваіх.

Фестываль казак, які ладзіць фонд „Яны гэта мы” пачнецца ўжо ў бліжэйшую суботу (26 жніўня) а 11:00 гадзіне ў гарадскім парку ў Гайнаўцы.

Беларускае Радыё Рацыя