Віктар Кабац малюе Вільню
Ужо трэці раз бярэ ўдзел у мастацкім пленэры «Вільня ў вачах беларускіх мастакоў» беларускі мастак з Падляшша Віктар Кабац. Гэтым разам мастак традыцыйна прывёз для арганізатараў пленэра Таварыства беларускай культуры ў Літве ў падарунак сваю карціну.
Мастак таксама намаляваў у Вільні віленскі краявід. Пра мэты пленэра кажа старшыня Таварыства Алесь Адамковіч:
– Галоўная задача пленэра – пазнаёміць літоўскае грамадства і беларускую нацыянальную меншасць у Літве з беларускімі мастакамі і беларускім мастацтвам. А таксама спрыяць інтэграцыі і супрацоўніцтву беларускіх і літоўскіх мастакоў.
Удзельнік пленэра мастак Віктар Кабац летась адзначыў сваё 80-годдзе. Але па-ранейшаму ён творча і грамадска актыўны. Галоўнай тэмай яго працаў з’яўляецца Белавежская пушча.
Беларускае Радыё Рацыя