Віктар Шэндэровіч аднаўляе ў Польшчы памяць пра Станіслава Леца
“Я думаў, што апусціўся на самае дно, але раптам знізу пастукалі.” У Варшаве прэзентавалі альбом “Лец. ХХ стагоддзе”. Аўтар выдання – вядомы расейскі сатырык Віктар Шэндэровіч. У кнігу ўвайшлі славутыя афарызмы польскага інтэлектуала Станіслава Ежы Леца, дапасаваныя адпаведнымі гістарычнымі здымкамі мінулага стагоддзя.
Падчас варшаўскай прэзентацыі Віктар Шэндэровіч узгадаў, што захапіўся творчасцю Станіслава Ежы Леца яшчэ ў юнацкім узросце:
– 14 гадоў – лепшы час, каб увабраць у сябе гэтыя афарызмы, сфармаваць густ. І мне пашанцавала. Я жадаю 14-гадовым , каб яны ў гэтым веку пачулі, пабачылі. Гэта надзвычай карысная прышчэпка іроніі, прышчэпка ад любога пафасу і фанатызму, гэта прышчэпка інтэлекту і густу.
Прэзентацыя альбома адбылася ў галоўным офісе Газеты “Выборча”, а адным з вядоўцаў імпрэзы выступіў рэдактар штодзённіка Адам Міхнік.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота: Адам Завальня, Ганна Любакова