Віктар Швед: Каб жылі і не саромеліся звацца беларусамі
Вядомы беларускі паэт, публіцыст і перакладчык з Падляшша Віктар Швед віншуе слухачоў Радыё Рацыя з Новым годам:
Я ўжо чалавек часовы: пражыў дзянёк і дзякуй Богу. Адносна маіх пажаданняў у новым 2018 годзе хацеў бы ў першую чаргу пажадаць Радыё Рацыя, каб пазбыліся рознага роду нападак і каб у Рацыі была заўсёды Рацыя. І ў 2018 годзе споўніцца 20-годдзе плённай працы. Жадаю ўсяго найлепшага ў дваццацігадовым юбілей, далейшай плённай і патрэбай працы. 25 сакавіка 2008 года мы ў Беластоку святкавалі 90-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады я выступаў з вершам, у якім напрыканцы я сказаў: Я веру, усенародным будзе святам Дзень 25 сакавіка. Я мару пра тое, каб усявышні дазволіў мне дажыць да гэтай гадавіны, 25 сакавіка 2018 года, і каб я мог выступіць з планаваным вершам у сотую гадавіну паклікання да жыцця БНР. 8 чэрвеня 2018 года Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» адзначае 60 гадавіну дзейнасці. Жадаю ўсім сябрам «Белавежы» плённай літаратурнай працы. Каб усе магіл пахваліцца індывідуальнымі зборнікамі сваіх мастацкіх дасягненняў, каб усімі сіламі падтрымоўвалі нашу прыгожую літаратурную беларускую мову, каб яна жыла вечна.
Найлепшыя і цёплыя пажаданні маім землякам з Мора. Вы заўсёды жывяце ў маім сэрцы, я заўжды пра вас памятаю і заўсёды пра вас пісаў свае вершы. Жадаю вам усяго добрага, каб жылі і не саромеліся звацца беларусамі.