Віктар Швед сустрэўся з чытачамі ў Орлі
Вядомы беларускі паэт, публіцыст і перакладчык Віктара Швед наведаў Орлю, што на Бельшчыне. У Гміннай бібліятэцы адбылася ягоная сустрэча з вучнямі мясцовай школы і жыхарамі Орлі. Як адзначае паэт, Орля займае важнае месца ў ягоным жыцці.
– Я тут вучыўся яшчэ да вайны з 37-га па 41-ы год у падставовай школе і ў семігодцы, і потым у беларускай дзесяцігодцы. І тут былі пачаткі маёй літаратурнай творчасці. Таму я вельмі хацеў, каб тут выступіць.
Я стараўся перадаць прысутнай на сустрэчы моладзі, каб не забываліся пра бацькаўшчыну і мову, – адзначыў Віктар Швед.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.