Віктар Януковіч: Я вярнуся
Роўна год назад, 22-га лютага, Вярхоўная Рада Украіны адхіліла ад улады Віктара Януковіча. Прычынай рашэння стала адмова Януковіча падпісваць прыняты напярэдадні Закон аб вяртанні да Канстытуцыі 2004-га года. У той дзень Канстытуцыю ўсё ж вярнулі, а вось самога Януковіча ў Кіеве пасля таго ўжо не бачылі.
У ноч на 22-га лютага ён збег у Харкаў, дзе даў першае інтэрв’ю з заявамі пра „нацыстскі пераварот”. Ён абяцаў, што застанецца на тэрыторыі Украіны і заклікаў усіх міжнародных назіральнікаў, спыніць „пераварот”.
Год пасля таго, як збез з краіны, Януковіч заяўляе ў інтэрв’ю расейскаму Першаму каналу:
– Я не ўтойваю, што пасылаў людзей ва Украіну, якія маніторылі сітуацыю. І зараз мы яе маніторым. Калі гаварыць пра сённяшні дзень і пра будучае, то як толькі ў мяне з’явіцца магчымасць вярнуцца, я вярнуся. І зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб палегчыць жыццё ва Украіне.
Прэзідэнт Пятро Парашэнка адзначае, што ва Украіне з нецярпеннем чакаюць Віктара Януковіча, які год таму збег у Расею. „Я лічу, што гэта будзе добра для Украіны. Ня ўпэўнены, што будзе добра для яго,” – заявіў украінскі лідар.
У студзені бягучага года Пячэрскі суд пастанавіў узяць Януковіча пад варту. А 4-га лютага дэпутаты Вярхоўнай Рады пазбавілі яго звання прэзідэнта Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poprunews.ru