Віленскі аэрапорт адкрываецца пасля рэканструкцыі
У пятніцу, 18 жніўня, віленскі аэрапорт адновіць сваю працу пасля 35-дзённай рэканструкцыі ўзлётна-пасадачнай паласы.
Як адзначаецца, першы лайнер павінен прызямліцца ўжо ў пятніцу ўночы, а першы самалёт з літоўскай сталіцы ў пятніцу рана раніцай вылеціць у Варшаву.
Паводле інфармацыі DELFI, за месяц было заменена пакрыццё ВУП і ўмацавана паласа, устаноўлена новая сістэма дажджавой каналізацыі і дрэнажу, рэканструяваны сістэмы сігнальнага абсталявання. Рэканструкцыя абышлася ў 18,7 млн еўра.