Вільня скасоўвае партнёрскія пагадненні з гарадамі Беларусі і Расеі
Віленскі гарадскі савет 9 сакавіка прыняў рашэнне скасаваць усе партнёрскія пагадненні з гарадамі Беларусі і Расеі. Таксама вуліца, на якой размешчана пасольства Расеі, перайменавана ў вуліцу Герояў Украіны. Пра гэта паведаміў мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус.

Таксама гарсавет зрабіў бясплатным транспарт для ўкраінскіх бежанцаў, выдзелена памяшканне для ўкраінскага дома і адобрана аказанне гуманітарнай дапамогі для Украіны. Яе памер складзе 800 тыс. эўра. Яна будзе прадастаўлена Кіеву і іншым гарадам – партнёрам Вільні ва Украіне.
У Вільні былі партнёрскія пагадненні з Іркуцкам, Яраслаўлем, Калінінградам, Санкт-Пецярбургам, Краснаярскам, Улан-Удэ і Менскам.
