Віталь Літвіненка: Сітуацыя з электраэнэргіяй стала стабільнай
У людзей адчуваецца стомленасць. Сітуацыя з электраэнэргіяй стала стабільнай. Наперадзе – два складаныя месяцы.
Чакаць завяршэння вайны да канца вясны пакуль што рана, – распавёў эксперт Украінскага клуба Віталь Літвіненка, які знаходзіцца ў Кіеве:
– Святло сталі радзей выключаць. З аднаго боку светлавы дзень стаў большы. З іншага боку – стала меш абстрэлаў, то бок, абстрэльваюць менш інтэнсіўна. Калі раней было 100-120 ракет, зараз у сярэднім – 30-40. Наша СПА і плюс заходняя СПА збівае большую частку гэтых ракет. Па факту далятае адна з ракет. І таму яны, па сутнасці, нічога зрабіць нам не могуць.
Вайна ва Украіне ідзе 368 дзень. Сёлета, 24 лютага, стаў звычайным днём у часе расейскай агрэсіі на ўкраінскай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя