Віталь Рыжкоў завітаў у Батумі
У грузінскім Батумі адбылася сустрэча з паэтам і перакладчыкам Віталём Рыжковым. На яе завіталі два тузіны беларусаў, што былі вымушаны з’ехаць з Беларусі.


Гучалі аўтарскія вершы Віталя Рыжкова, а таксама пераклады з розных моваў.
Пра свае ўражанні ад сустрэчы кажуць яе ўдзельнікі:
– Я даўно люблю паэзію Рыжкова за яе бескампраміснасць, праўду нейкую, рэзкасць у пэўнай ступені, празрыстасць.
– Мне больш за ўсё падабаецца праект Angst – гэта рэп у выкананні Віталя Рыжкова. Вершы – гэта канешне больш глыбокае. Мы тут часцей за ўсё слухаем рэп Angst.


Па словах Віталя Рыжкова, яму было вельмі прыемна сустрэцца з беларусамі ў далёкім Батумі:
– Вельмі прыемна было пасля доўгай паўзы выйсці і пачытаць штосьці старое і новае для публікі. Страшна быў уражаны тым, што людзей усё яшчэ цікавіць нейкае актуальная літаратура, цікавіць майстэрства літаратурнага перакладу, альбо сучасная паэзія. Я як песіміст думаў, што такія часы прайшлі.
Сустрэча з Віталём Рыжковым адбылася ў межах Беларускага клубу ў Батумі. Плануецца, што праз тыдзень у гэтым самым месцы адбудзецца сустрэча з журналістам і пісьменнікам Севярынам Квяткоўскім.


Беларускае Радыё Рацыя
