Віталь Трэцьякоў: Большасць стараецца без патрэбаў не выходзіць з бамбасховішчаў
Калі скончыцца вайна і ці варта чакаць хаця б мінімальнага аднаўлення паўсядзённасці ва ўкраінскім горадзе Харкаве пакуль ніхто не ведае.

Большасць згубіла працу, стараецца без патрэбаў не выходзіць з дому ці бамбасховішчаў, каб не трапіць пад абстрэл, распавёў украінец Віталь Трэцьякоў:
– Там, дзе знаходжуся я, жыву з сям’ёй, нікуды не ехалі, гэта стары цэнтр, тут двух-трохпавярховыя дамы максімум. Сюды проста немэтазгодна страляць, нашмат рацыянальней трапляць у шматпавярховікі, каб наносіць больш пашкоджанняў. Два ўскрайкі гораду з поўначы і з усходу, паўднёвага ўсходу, куды даставалі ўвесь гэты час і дагэтуль дастаюць сістэмы залпавага агню „Грады” і „Ураганы”.
Віталь Трэцьякоў дадаў, што яшчэ месяц таму на ўсякі выпадак прыгатаваў аўто да ад’езду і сабраў валізку. Таму будзе дзейнічаць па абставінах.
Беларускае Радыё Рацыя
