Віталь Трэцякоў: Усё больш людзей працягвае вяртацца



Цалкам працуе сацыяльная інфраструктура, усё больш людзей працягвае вяртацца ў Харкаў.

Пра гэта распавёў мясцовы жыхар, украінец Віталь Трэцякоў. Прылёты здараюцца некалькі разоў на тыдзень, пры неабходнасці людзі спускаюцца ў бомбасховішчы, – адзначыў ён:

– Што датычыць асабіста мяне, то я да гэтага прызвычаіўся і стаўлюся дастаткова аб’ектыўна. Я разумею, што ў бліжэйшы час гэта не скончыцца. Для мірнага насельніцтва, а Харкаў я лічу мірным, бо артылерыя па ім не дастае, толькі ракеты некалькі разоў на тыдзень. Насельніцтва жыве практычна мірным жыццём.

Вайна ва Украіне ідзе 477-ы дзень. Хаця афіцыйны дзень пачатак контрнаступу з украінскага боку названы не быў, усё больш трапляецца інфармацыі, што ён ужо ідзе.

Беларускае Радыё Рацыя