Віталь Воранаў: Зробім максімум, каб пашырыць беларускую прастору
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра неабходнасць пазначэння сябе беларусамі кажа дудар Віталь Воранаў:
-Беларусы жывуць у такой частцы Польшчы на Падляшшы, якая абязлюдніваецца. І колькасць насельніцтва не толькі беларусаў, але ў прынцыпе ўсіх, становіцца менш. Але была магчымасць прыняць удзел у перапісе анлайн. Я скарыстаўся гэтай магчымасцю. Пазначыў сябе, канешне, беларусам. Пасля размовы з жонкай, пазначылі і яе беларускай, каб гэтых беларусаў было больш. А жонка сама полька. І пазначылі беларускую мову як асноўную мову камунікцыі.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня уключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Urząd Statystyczny w Białymstoku і аўтара