Віталій Дземчанка: Цяпер складана штосьці спрагназаваць
Больш асабісты характар з кожным днём пачынае мець вайна для расейцаў. Людзі ідуць ваяваць, паколькі гінуць іх родныя. У гэтым перакананы прадстаўнік антываеннага камітэта „Russians Against War”, грамадзянін Швецыі і Расейскай Федэрацыі Віталій Дземчанка.
Ён адзначыў, што ўкраінскі контрнаступ працягваецца, але не так хутка як хацелася б:
– Цяпер складана зразумець, што адбываецца, бо ідзе ўкраінскі контрнаступ. Усе сыходзяцца на меркаванні, што яно ідзе нашмат павольней, чым чакалася. Гэта кажа пра тое, што Расея добра падрыхтавалася да гэтага. Складана сказаць, што будзе далей. Ужо не будзе хуткага прарыву, гэта ўжо зразумела абсалютна ўсім. Хутчэй за ўсё вайна зацягнецца і будзе новы наступ, магчыма будзе з абодвух бакоў. Цяпер складана штосьці спрагназаваць.
Віталій Дземчанка таксама не выключае, што чарговая хваля і ці адразу некалькі хваляў мабілізацыі ў Расеі могуць быць аб’яўленыя адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя