Вітольда Ашурка пасмяротна ўзнагародзілі медалём «Гонар і годнасць»



Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» прайшла цырымонія пасмяротнага ўзнагароджання палітзняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў у Шклоўскай калоніі ў маі 2021 года, медалём «Гонар і годнасць», паведаміла nashaniva.com.

Медаль брату Вітольда Андрэю Ашурку ўручыла Святлана Ціханоўская.

«На жаль, узнагарода пасмяротная. На жаль, у беларусаў з’яўляецца свая Нябесная сотня», — сказаў Андрэй, прымаючы ўзнагароду.

І адмыслова падкрэсліў, што наша задача — памятаць пра загінулых і дабівацца, каб злачынцы былі пакараныя.