Віцэ-маршалак сустрэўся з амбасадарам Польшчы ў Беларусі
Віцэ-маршалак Марэк Олбрысь сустрэўся 29-га студзеня з амбасадарам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім. Тэмай візіту стала супраца Падляшскага ваяводства з партнёрамі з Беларусі.
Амбасадар падняў пытанне пра далейшую супрацоўніцу з рэгіёнамі Беларусі. Ён таксама падкрэсліў ролю і магчымасці, якія прадстаўляюцца дзякуючы фінансаванню праектаў у галіне развіцця з боку Міністэрства замежных спраў, як да прыкладу, роварны шлях August Velo.
Амбасадар выказаў надзею на далейшы ўдзел Падляшскага ваяводства ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве, у тым ліку на ўзроўні экспертаў у двухбаковых працоўных групах.
На сустрэчы таксама прысутнічалі дырэктар Дэпартамента супрацы з замежжам і прамоцыі Магдалена Лыжніцка-Санчэнка ды намеснік дырэктара Дэпартамента адукацыі, спорту і турызму Павел Еса.