Віцэ-прэм’ер Говін наведаў Падляшша



Віцэ-прэм’ер і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін наведаў фабрыку “Пронар” у Сямятычах. Затым, у Бельску Падляшскім пераконваў, наколькі важнымі з’яўляюцца выбары ў органы самакіравання, якія пройдуць у Польшчы 21 кастрычніка.

Кажа віцэ-прэм’ер і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін:

– Цягам трох гадоў у Польшчы ідзе працэс глыбокага аднаўлення дзяржавы. Маем шмат дасягненняў. Польшча з’яўляецца лідарам у Еўропе па тэмпах развіцці эканомікі. Мы з’яўляемся самай бяспечнай краінай у Еўропе. Хацелі б, каб гэтыя добрыя перамены знайшлі працяг у самаўрадах. Ад выніку выбараў у самаўрады ў вялікай меры залежыць вынік будучых парламенцкіх, еўрапарламенцкіх  і прэзідэнцкіх выбараў.

Віцэ-прэм’ер Говін заявіў аб сваёй падтрымцы незалежнага кандыдата на пасаду бурмістра Бельска Падляшскага ў маючых адбыцца выбарах – Тамаша Хрыневіцкага. Пасля Бельска Падляшскаг віцэ-прэм’ер наведаў Васількаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя