Віцэ-прэм’ер Яраслаў Говін сустрэўся з жыхарамі падляшскіх гмін
Віцэ-прэм’ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін сустрэўся з жыхарамі некалькіх гмін Сямятыцкага і Гайнаўскага паветаў. Размова ішла пра праблемы звязаныя з засухай, адукацыяй, захаваннем традыцый і культурнай спадчыны.
