Візы на „Басовішча 2019”



Арганізатары фестывалю “Басовішча – 2019” на старонцы фестывалю ў Фейсбуку паведамляюць: “Усіх ахвотных атрымаць візы на БАСовішча, запрашаем дасылаць нам заяўкі. УВАГA: у консульства будзем высылаць спісы людзей, і толькі пасля гэтага атрымаем дакладную інфармацыю, на якіх умовах будуць выдавацца візы”.

Таксама падаецца спасылка на запаўненне патрэбнай анкеты.

Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” сёлета пройдзе 19-20 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя