Влодзімеж Цімашэвіч: „Буры” не можа быць нацыянальным героем
Камерцыйны тэлеканал TVN24 у праграме «Факты па фактах» размаўляў з былым кіраўніком МЗС Польшчы Влодзімежам Цімашэвічам. Адно з пытанняў тычылася “выклятых жаўнераў”, то бок удзельнікаў польскага паваеннага антыкамуністычнага падполля.
– Людзям, якія паводзілі геройскі, але былі рэпрэсаваныя, належыць добрая памяць. Але адначасова, мусім быць сумленнымі і ўважліва асэнсоўваюць гэтую тэму. Сёння падобныя ідэі, сімвалы могуць быць скарыстаная для паўставання фальшывых міфаў.
1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці выклятых жаўнераў. У нядзелю 26 лютага ў Гайнаўцы прайшоў другі Марш у гонар выклятых жаўнераў, удзельнікі якога гераізавалі ўчынкі Рамуальда Райса “Бурага”.
Влодзімеж Цімашэвіч аднёсся да гэтага маршу негатыўна, гаворачы пра асобу “Бурага”:
– Нават Інстытут Нацыянальнай Памяці, які не схільны дыскрэдытаваць герояў, якія спавядалі правыя погляды, прызнаў, што гэты чалавек вінен у забойстве мірных людзей. Ён даваў загады, у выніку чаго былі забітыя некалькі дзясяткаў асоб цывільнага насельніцтва. Для гэтага была адна прычына – яны былі праваслаўнымі. Таму гэта быў забойца людзей. І такія людзі не павінны быць героямі і не павінны ўшаноўвацца.
Сёння, 28 лютага, прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар выклятых жаўнераў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота eu.thenews.pl