Войт гміны Нараўка Яраслаў Галубоўскі: Найбольш праблем будзе ў гаспадароў аграсядзіб



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасня ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Закране яно 115 населеных пунктаў у Падляшскім ваяводстве і 68 у Люблінскім.

У гміне Нараўка на Падляшшы, дзе значны адсотак насельніцтва складае беларуская меншасць, такіх мясцовасцей чатыры – гэта Грушкі, Старое Масева, Новае Масева і Бабя Гара. Што ведаюць і як на гэты факт рэагуюць жыхары гміны – пытаю войта Нараўкі Яраслава Галубоўскага.

Сітуацыя далікатная. Дзіўна тут у нас. Але жыхары здолеюць прыстасавацца і думаю, што гэта не будзе для нашых жыхароў складаная сітуацыя. Як нам казалі на сустрэчы з войтамі, паліцыя, пагранічнікі і войска будуць як найменш кіраваць мясцовым жыццём. Напэўна найбольшая праблема будзе ў тых нашых жыхароў, якія трымаюць агратурыстычныя сядзібы. Бо не змогуць прымаць гасцей.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя