Войцех Каранкевіч хоча стаць прэзідэнтам Беластока
«Горад для людзей» – гэта афіцыйны лозунг выбарчай кампаніі гарадскога раднага Войцеха Каранкевіча ў выбарах прэзідэнта Беластока. Сёння вядомы беластоцкі журналіст, грамадскі дзеяч і апошнім часам палітык заявіў сваю кандыдатуру ў чарговых самаўрадавых выбарах. Каранкевіч хоча больш лавак ля гарадскіх алеяў, спынення высечкі дрэў, больш грошай для беластоцкіх кінатворцаў ды адкрыцця раённых базараў.
Як кажа сам Войцех Каранкевіч гэта праграма-мінімум, а цяпер ён пачынае кансультацыі з жыхарамі, каб лепш пазнаць іх патрэбы:
— Гэта праграма-мінімум, праграма на пачатак. А заяўляю сваю кандыдатуру за год да выбараў, каб за гэты год абысці ўвесь горад і даведацца, чаго людзям трэба.
Войцех Каранкевіч вядомы сваімі перформансамі і гарадскіх кампаніі. Сёння першага красавіка – таму, ці заява пра старт ў прэзідэнцкіх выбарах гэта не жарт, пераканаемся ў бліжэйшы час.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара