Войцех Слешынскі: Нашыя даследаванні прысвечаны ўсходнім суседзям



У Музеі Памяці Сібіры прадставілі 21-ы выпуск “Бюлетэня Гісторыі Пагранічча” (Biuletyn Historii Pogranicza), прысвечаны 30-годдзю незалежнай Беларусі.

Кажа аўтар прадмовы да бюлетэня, дырэктар музея Войцех Слешынскі:

– Стараемся падкрэсліць, што наш музей займаецца тэмай Сібіры, а таксама іншых земляў на ўсходзе. У гэтым кірунку скіраваны і наш навуковы часопіс “Бюлетэнь Гісторыі Пагранічча”. Падкрэсліваем, што Пагранічча – гэта тая прастора, дзе сустракаліся і перамешваліся розныя культуры – польская, беларуская, літоўская, а таксама габрэйская.

Бюлетэнь Гісторыі Пагранічча (Biuletyn Historii Pogranicza) да 30-годдзя незалежнай Беларусі даступны ў інтэрнэт-краме Музея Памяці Сібіры.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя