Вольфганг Шойбле: Эканамічныя інтарэсы другасныя



Міністр фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле лічыць, што пры вырашэнні пытання ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі – эканамічныя інтарэсы Нямеччыны другасныя. Значна большую небяспеку інтарэсам дзяржавы можа нанесці палітычная дэстабілізацыя ў Еўропе, чым уласна эканамічныя санкцыі, з-за якіх пацерпяць некаторыя галіны вытворчасці і кампаніі.

Расейскія спадзяванні на тое, што Захад толькі пастрашыць санкцыямі, але хутка адмовіцца ад эканамічнага ціску, не апраўдаліся.

Кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:

– Сапраўды санкцыі пачынаюць ужывацца рэальна, іх вага нарошчваецца і канфрантацыя паглыбляецца.

Нямецкі міністр таксама адзначае, што ўжо ўведзеныя санкцыі аказваюць уздзеянне на Расею.

„Факты кажуць самі за сябе: рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расеі – павялічваецца, эканамічнае развіццё пакідае жадаць лепшага”, – цытуе словы міністра нямецкая прэса.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя