Вольга Шніп: Вырашылі змяніць фокус з Варшавы на іншыя гарады
У Беластоку завяршае працу мастацкая рэзідэнцыя, арганізаваная ў мясцовым „Доме творцаў”, які паўстаў сёлета напачатку ліпеня. Ён створаны як філіял „Дома творцаў” у Варшаве. Кіраўніком гэтага праекту з’яўляецца вядомы папулярызатар беларускай песні і фальклору Сяргей Доўгушаў.
Кажа куратарка мастацкай рэзідэнцыі ў Беластоку Вольга Шніп:
-Ад „Дома творцаў” ужо было некалькі рэзідэнцый: тэатральная, мастацкая, музычная. Але гэта было ў мінулым годзе. Цяпер мы вырашылі ізноў гэтую тэму падняць, бо для нас гэта вельмі важна. Чаму Беласток? Мы вырашылі змяніць троху фокус з Варшавы на іншыя гарады.
Мастакі, якія прымалі ўдзел у рэзідэнцыі, паўдзельнічалі ў фестывалі «Тутака», прадставіўшы на ім свае працы – як карціны, так і інсталяцыі.
Усяго ўзяло ўдзел у рэзідэнцыі 14 мастакоў і доўжылася яна 2 тыдні.
Карціны, якія былі напісаныя за гэтыя дні, будуць паказаныя ў Беластоку на выставачнай пляцоўцы «Не-тэатра». Выстава адкрыецца 4 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя