Вольны Беларускі Універсітэт запрашае на летнія анлайн-курсы



Вольны Беларускі Універсітэт у рамках супольнага праекту з Вышэйшай Школай Менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, запрашае ўсіх жадаючых на чатыры асінхронныя і два анлайн-курсы ад беларускіх выкладчыкаў.

Кажа праграмны дырэктар Вольнага Беларускага Універсітэта Алесь Лагвінец:

Вучыцца зможа любы беларус, які зацікаўлены. Зразумела поўнагадовы. Пажадана з 21 года. Але гэта не абавязкова. Мы разгледзім усе заяўкі. Мы найперш думаем пра беларусаў, якія ўнутры Беларусі і таксама пра беларусаў, якія расцярушаны па ўсім свеце. Гэта анлайн адукацыя. Мы шукаем любых актыўных беларусаў, якія хочуць больш даведацца пра Беларусь, а таксама пра сучасныя падыходы ў гуманітарных навуках.

Прыём заявак на курсы: да 23-га ліпеня. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Пераходзьце па спасылцы і запаўняйце анкету: https://volny-uni.eu/apply

Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут: https://volny-uni.eu/reglament

Беларускае Радыё Рацыя