Беларускія восеньскія сустрэчы Нарва-Гарадок
Конкурсы, гульні ды цікавыя сустрэчы з людзьмі, а ўсё на беларускай мове – так праводзілі час удзельнікі Беларускага пікніку “Восеньскія сустрэчы” ў вёсцы Крывец.
Удзельнікі – вучні, якія вывучаюць беларускую мову ў Пачатковых школах у Нарве ды Гарадку. “Адна з мэтаў мерапрыемства – працягваць супрацоўніцтва нашай моладзі на ніве беларускай культуры,” – паясняе Тамара Бялькевіч з Гарадоцкай пачатковай школы:
– Мая група сёмага класа, якая ходзіць на беларускую мову, прыехала ўся. Дзевяць асобаў ходзіць – і дзевяць прыехала. Тут цікавая справа, бо яны не з адной школы, а дзвюх школ. Яны тут пасябруюць. Мусяць сустракацца з іншымі, хто вывучае беларускую мову. Правялі тут не адзін урок беларускай мовы, бо тое, што мы рабілі, з гэтага можна было зрабіць шэсць урокаў беларускай мовы.
Сёлетнія “Восенскія сустрэчы” былі ўжо двацатымі. Іх ідэя належыць настаўніцы беларускай мовы з Нарвы Ніне Абрамюк.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара