У Вроцлаве адбылася экскурсія па беларускіх мясцінах



Яе ўдзельнікі пазнаёміліся не толькі з адметнымі архітэктурнымі пабудовамі, але і з асобамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у гісторыю і культуру Беларусі.

«Такія экскурсіі я ладжу ў Вроцлаве ўжо тры гады», – распавёў гід Віталь.

– Кожны мігрант першыя 3-4 месяцы жыве як турыст: ходзіць і цікавяцца, што адбываецца ў горадзе. Пасля ўжо пачынаюцца праблемы: дакументы і праца – тады ўжо не да экскурсіяў. А першы час пазнаюць горад. Тут вельмі шмат расейскамоўных экскурсій, у мяне ўзнікла з імі вайна. Каб беларусы не ішлі на расейскія экскурсіі, буду іх праводзіць сам, бясплатна. Няхай прыходзяць, запрашаю.

Экскурсія адбылася ў рамках 11-га Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. Яшчэ адзін аналагічны шпацыр жыхароў і гасцей Вроцлава адбыўся ў нядзелю, 8-га кастрычніка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя