Вучэнні памежнікаў пачаліся ў Беларусі 17 лютага
Як сцвярджае Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь, вучэнні планавыя, працягнуцца два тыдні, атрымліваецца, да 2 сакавіка. Пра іх паведамілі толькі праз тыдзень ад пачатку.

Памежнікі вучацца ў тым ліку ўзмацняць ахову ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, выяўляць, блакаваць і ліквідаваць узброеныя фармаванні, змагацца з дыверсійна-выведчымі групамі.
